Зянона Пазняка ўзнагародзілі Ордэнам Пагоні

У Беларускім доме ў Варшаве 27 красавіка ўручылі ўзнагароды выбітным беларусам ад Рады БНР.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла надала Зянону Пазняку тытул кавалера Ордэна Пагоні з уручэннем адзнакі Камандорскага Крыжу Ордэна Пагоні (найвышэйшай узнагароды Рады БНР) «за найважнейшы ўнёсак у здабыццё незалежнасці Беларусі, нацыянальнае адраджэнне, абарону дэмакратыі».

Зянону Пазняку надалі тытул кавалера Ордэна Пагоні з уручэннем адзнакі Камандорскага Крыжу Ордэна Пагоні. Фота Белсат

Таксама кавалерам Ордэну Пагоні стаў праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які цяпер знаходзіцца за кратамі.

Аляксандру Герасіменю ўзнагароджваюць Медалём Ордэну Пагоні. Фота: Белсат

Медалём Ордэну Пагоні адзначаныя Алімпійская медалістка Аляксандра Герасіменя, дырэктар Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў і намеснік камандзіра Вадзім Кабанчук, куратарка кніжнай калекцыі Бібліятэкі імя Скарыны ў Лондане Караліна Мацкевіч ды яшчэ шэраг беларусаў.

Узнагароджанне тытуламі кавалера Ордэну Пагоні адбылося ўпершыню з 1950 года.

«За ўсё, што было, я ўдзячны Богу». Зянон Пазняк – пра дзяцінства, абарону Менску і як паставіў Лукашэнку на месца

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны