Каліноўскі – герой трох народаў

рэж. Андросюк Рафал, 2020

Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой Беларусі, Польшчы ды Літвы.

У паўстанні 1863 г. быў камісарам Нацыянальнага ўраду на Гарадзеншчыне, выдаваў адну з першых газетаў на беларускай мове – «Мужыцкую праўду», заклікаў да грамадскіх рэформаў. Быў прыхільнікам уключэння сялянаў у барацьбу за незалежнасць.

Падчас паўстання ўзначальваў усе вайсковыя адзінкі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Пасля заняпаду паўстання быў асуджаны на смерць і павешаны расейцамі ў цэнтры Вільні. Цела Каліноўскага царскія жаўнеры пахавалі ў таямніцы ля гары Гедзіміна.

Яго знайшлі ажно ў 2017 г. літоўскія археолагі. Парэшткі Каліноўскага ды іншых паўстанцаў перахаваныя 22 лістапада 2019 г. на могілках Росы. Ушанавалі герояў прадстаўнікі польскіх, беларускіх і літоўскіх уладаў.

Рэж. Рафал Андрасюк, 2020 г., Польшча

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш фiльмаў