Без шэсця і на пляцоўцы, прапанавай Менскім гарвыканкамам. 5 арганізацыяў падалі новую заяўку на святкаванне 100-годдзя БНР.
«Нам сёння паабяцалі і мне, гледзячы ў вочы, што праз 5 дзён будзе афіцыйны пазітыўны адказ, што мерапрыемства каля Опернага тэатру адбудзецца», – распавёў кіраўнік «Арт-Сядзібы» Павал Белавус.
Згодна з заяўкаю, а 13-ай гадзіне распачнецца збор удзельнікаў каля Опернага тэатру. З 14-ай – мітынг і канцэрт. Уваход на імпрэзу будзе праз адмысловыя брамкі.
«Спытаў, ці будуць забараняць уваходзіць з бел-чырвона-белымі сцягамі, сказалі, што не будзем забараняць прыходзіць з бел-чырвона-белымі сцягамі», – удакладніў Павал.
Гэта дазволіла павялічыць колькасць патэнцыйных удзельнікаў Дня Волі да 25-ці тысячаў асобаў.
«Менскія гарадскія ўлады гатовыя пайсці на дадатковыя ўмовы і забяспечыць за гарадскі кошт ахову мерапрыемства, медычныя паслугі, камунальныя – прыборку смецця, біяпрыбіральні», – зазначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
Сярод іншага, адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч, які настойвае на шэсці.
Ці будзе БНК праводзіць альтэрнатыўную акцыю, пакуль невядома. Статкевіч пастанавіў устрымацца ад каментароў да панядзелка. Рэшта аргкамітэту чакае афіцыйнага адказу на новы зварот, але рыхтуе запасныя варыянты.
«План Б – пратэст, калі не дазволяць правесці Свята Волі», – патлумачыў адзін з арганізатараў, палітык Анатоль Лябедзька.
Вольга Жарнасек, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum