Беларускія памежнікі стралялі ўначы ў польскі бок сігнальнымі ракетамі

Памежная ахова Польшчы паведаміла, што ўначы 1 лютага беларускія службоўцы стрэлілі ў польскі бок з сігнальнай зброі.

Ракета прызямлілася на польскай тэрыторыі, непадалёк ад пастарунку памежнай службы.

Паводле інфармацыі польскіх памежнікаў, за мінулыя содні былі зафіксаваныя 39 спробаў нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. Работнікі Памежнай аховы Польшчы затрымалі 32 асобы – грамадзянаў Іраку, Сірыі, Афганістану і Шры-Ланкі.

З пачатку 2022 года зарэгістраваныя 1024 спробы нелегальна мінуць польска-беларускую мяжу.

На мяжы з Беларуссю ад стрэлу ў галаву загінуў 22-гадовы польскі вайсковец

У сярэдзіне студзеня афіцыйнае беларускае тэлебачанне паведамляла пра 500 мігрантаў, якія заставаліся ў транспартава-лагістычным цэнтры ў Брузгах на беларуска-польскай мяжы. У лістападзе 2020 года ўлады Беларусі казалі пра 7 тысячаў чалавек у Беларусі (з якіх 2 тысячы – у Брузгах), польскія – пра 13–14 тысячаў чалавек, украінскія – пра каля 16 тысячаў чалавек. Польшча, Літва і Латвія з таго часу не прымалі значнай колькасці мігрантаў да сябе, але некаторых парушальнікаў памежнага рэжыму затрымлівалі. З таго часу Беларусь самалётамі пакінулі каля 4 тысячаў мігрантаў.

Польшча распачынае будаўніцтва сталёвага плоту на мяжы з Беларуссю

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны