Аплаціць праезд у менскім метрапалітэне цяпер можна з дапамогай свайго твару. Сістэма «Глядзі і праходзь» зʼявілася на некалькіх станцыях, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Гэты праект дае магчымасць аўтэнтыфікаваць пасажарыў і ажыццяўляць аплату праезду за дзве секунды. Каб аплаціць паездку, трэба загадзя зарэгістравацца ў мабільным банкінгу «Беларусбанку», абраць укладку «Глядзі і праходзь» і сфатаграфаваць свой твар.
Пры пераходзе праз турнікет біяметрычная сістэма прачытае рысы твару карыстальніка сістэмы, а зhttps://minsknews-by.turbopages.org/minsknews.by/s/v-stolichnom-metro-zarabotal-servis-oplaty-proezda-s-pomoshhyu-biometrii-chto-eto-takoe/ банкаўскай карткі спішуць адпаведную суму. Карыстацца паслугай здолеюць кліенты любога банку. Для гэтага трэба дадаць сваю картку ў праграму М-банкінгу ў любым інфакіёску «Беларусбанку».
Цяпер сістэма працуе на станцыях «Няміга», «Інстытут культуры» і «Плошча Леніна».
ЯП belsat.eu