Доктар Уладзімір Мартаў выйшаў на волю пасля 7 содняў за кратамі

Уладзімір Мартаў, былы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскага шпіталю хуткай дапамогі, 1 сакавіка выйшаў на волю. 23 лютага яго пакаралі 7-дзённым арыштам паводле артыкулу 24.23 КаАП.

Уладзімір Мартаў. Фота: Белсат

Пра тое, што Уладзімір Мартаў на волі, расказала віцяблянка, блізкая да сям’і Мартавых. Яна спаслалася на інфармацыю, атрыманую ад жонкі доктара. З лепельскага ізалятару Мартава выпусцілі каля 14-й гадзіны.

Уладзімір Мартаў быў затрыманы 23 лютага на сваім лецішчы ў Лепельскім раёне, дзе праводзіў большасць часу пасля звальнення са шпіталю. Са словах жонкі, якая была на судзе, Мартава судзілі за бел-чырвона-белы сцяжок на аватарцы ў сацыяльнай сетцы. Мартава прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і пакаралі 7-дзённым адміністратыўным арыштам. Сваёй віны Уладзімір Мартаў не прызнаў.

Уладзімір Мартаў – былы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскага шпіталю хуткай дапамогі. Ён быў адным з першых беларускіх медыкаў, хто адкрыта распавядаў пра рэальную сітуацыю з каронавірусам. Увесну 2021 года з рэаніматолагам не працягнулі кантракту.

Лукашэнка загадаў «паставіць на месца» віцебскага лекара. Той яму адказаў

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны