Генпракуратура Расеі запатрабавала абмежаваць доступ да радыёстанцыі «Эхо Москвы» і «Дождя».
Радыёстанцыю «Эхо Москвы» адключылі ад эфіру, але эфіры працягваюць ісць на платформах YouTube и «Яндекс. Дзене».
Улады патлумачылі блакіроўку з-за наступных прычын:
У адказ на блакіроўку рэдакцыя «Эхо Москвы» выступіла з заявай:
«Рэдакцыя «Эхо Москвы» катэгарычна нязгодная з прадстаўленнем Генпракуратуры, якая прывяла да адключэння радыёстанцыі ад эфіру і блакіроўкі сайта.
Змешчаныя ў прадстаўленні прэтэнзіі не падмацаваныя ніякімі прыкладамі, ніякімі доказамі, з’яўляюцца галаслоўнымі і абразлівымі для журналістаў і грамадзян Расеі.
Рэдакцыя будзе аспрэчваць у судах гэтае рашэнне. Бачым у ім палітычны складнік, а таксама ўвядзенне цэнзуры, якая наўпрост забаронена Канстытуцыяй РФ».
Таксама са зваротам выступіла і рэдакцыя «Дождя»:
«Асвятляючы падзеі ва Украіне, «Дождж» строга прытрымліваецца законаў Расейскай Федэрацыі. Мы публікуем матэрыялы толькі са спасылкай на правераныя крыніцы інфармацыі: прадстаўнікоў органаў улады абедзвюх краін, экспертаў з рэпутацыяй, буйных палітыкаў і журналістаў кіроўных выданняў абедзвюх краін».
Раней тэлеканал «Дождж» быў прызнаны ў Расеі інаагентам.
АД belsat.eu