На трэці дзень пасля паведамлення аб пашкоджанні А-50 улады яго паказалі. Але застаецца шмат пытанняў

На трэці дзень пасля паведамлення аб пашкоджанні расейскага самалёту-лакатара А-50 на вайсковай авіябазе ў Мачулішчах улады яго паказалі. Але застаецца шмат пытанняў. 

Крыніца: відэа тэлеканалу ОНТ

Відэа зʼявілася ў тэлеграм-канале тэлеканалу ОНТ. Самалёт на відэа не ўзлятае, а толькі едзе па аэрадрому. Таксама выклікаюць пытанні ракурс здымак і час. Усе здымкі зробленыя позна ўвечары, можна сказаць у цемры.

26 лютага «ByPol» абвесціў, што на аэрадроме ў Мачулішчах падарвалі самалёт далёкага радыёлакацыённага выяўлення і кіравання А-50, які «дакладна ўжо нікуды не паляціць»: «Пашкоджаныя пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, авіёніка і радыёлакацыйная антэна». Паведамлялася, што гэтую інфармацыю перадалі ўдзельнікі плана «Перамога», і адзначалася: «Беларускія партызаны паслядоўныя ў выгнанні фашыстаў са сваёй зямлі».

Дыверсію ўчынілі беларускія партызаны, удзельнікі плана «Перамога», для атакі яны выкарыстоўвалі дроны з выбухоўкай. Кіраўнік «ByPol» Аляксандр Азараў распавёў «Белсату», што датычныя да аперацыі ў бяспецы за межамі Беларусі.

«ByPol»: падрывае самалёт. Улада: моўчкі некага шукае. Хроніка аднаго небывалага следства

Адзначым, што пасля выбухаў у Мачулішчах па ўсёй краіне ўзмацніліся правяранні асобаў, якія накіроўваюцца з Беларусі. Гэта датычыцца як заходніх межаў, так і мяжы з Расеяй.

Аднак афіцыйна беларускія ўлады ніяк не каментавалі інфармацыю аб дыверсіі расейскай вайсковай тэхнікі пад Менскам.

Самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 выкарыстоўваюць для выяўлення паветраных і наземных цэляў, навядзення баявой авіяцыі. Фактычна ён можа выконваць ролю каманднага пункту. Гэта вельмі дарагі і каштоўны самалёт. Паводле звестак з адкрытых крыніцаў, усяго ў Расеі ёсць 9 самалётаў А-50, прычым з іх мадэрнізаваных А-50У – толькі 6

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны