У Расеі развітваюцца з палітыкам Аляксеем Навальным. Фатаграфіі
2024.03.01 16:01
У маскоўскім раёне Мар’іна 1 сакавіка адбываецца развітанне з загінулым расейскім палітыкам Аляксеем Навальным. Жалобная працэсія праходзіць у царкве абраза Божай Маці «Утоли моя печали», ля якой сабраліся сотні людзей. Тэрыторыю ахоўвае паліцыя і працаўнікі АМАПу, людзей правяраюць праз металашукальнікі. «Белсат» сабраў фатаграфіі з развітання з апазіцыянерам.
Рабочыя нясуць труну з целам Аляксея Навальнага ў храм абраза Божай Маці «Утоли моя печали» ў Мар’іна. Масква, Расея. 1 сакавіка 2024 года. Фота: Stringer / AFP / East NewsЛюдзі збіраюцца ля царквы, дзе адбудзецца адпяванне нябожчыка, расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Масква, Расея. Фота: Alexander Nemenov / AFP / East NewsЛюдміла Навальная і Анатоль Навальны, бацькі расейскага палітыка Аляксея Навальнага, ідуць да царквы абраза Божай Маці ў Мар’іна. Масква, Расея. Фота: AP Photo / East NewsЛюдзі, якая хочуць развітацца з Аляксеем Навальным, сабраліся перад храмам Божай Маці «Утоли моя печали» напярэдадні адпявання Аляксея Навальнага ў маскоўскім раёне Мар’іна. Масква, Расея. Фота: Andrey Borodulin / AFP / East NewsМужчына з вянком праходзіць праз металашукальнік на Барысаўскіх могілках перад пахаваннем Аляксея Навальнага ў маскоўскім раёне Мар’іна. Масква, Расея. Фота: Olga Maltseva / AFP / East NewsПрацаўнік паліцыі ахоўвае ад людзей тэрыторыю ля царквы абраза Божай Маці ў Мар’яна, Расея. Фота: AP Photo / East NewsПрацаўнікі АМАПу назіраюць за людзьмі, якія прыйшлі развітацца з палітыкам Аляксеем Навальным у Мар’іна. Масква, Расея. Фота: AP Photo / East NewsЛюдзі, якія прысутнічаюць на адпяванні палітыка Аляксея Навальнага, кідаюць кветкі праз агароджы ля царквы Маці Божай у Маскве, Расея. Фота: Alexander Nemenov / AFP / East NewsРодныя і блізкія аддаюць апошнюю пашану ля труны расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў храме іконы Божай Маці ў Маскве, Расея. Фота: AP Photo / East NewsЖанчына трымае партрэт Аляксея Навальнага і яго жонкі Юліі з подпісам «Вечнае каханне смерці не мае» каля царквы іконы Божай Маці ў Маскве, Расея. Фота: AP Photo / East NewsПаліцыя назірае за тым, як людзі ідуць да Барысаўскіх могілак на цырымонію пахавання Аляксея Навальнага ў Маскве, Расея. Фота: AP Photo / East NewsТруна лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага перад пахаваннем на Барысаўскіх могілках у ў маскоўскім раёне Мар’іна. Масква, Расея. Фота: AP Photo / East NewsЛюдміла Навальная (3 справа) і Анатоль Навальны (2 справа), бацькі нябожчыка Аляксея Навальнага, на цырымоніі пахавання свайго сына на Барысаўскіх могілках. Масква, Расея. Фота: Olga Maltseva / AFP / East NewsМужчына замацоўвае на дрэве транспарант з надпісам «Пуцін забіў яго, але не зламаў» пасля пахавання апазіцыянера Аляксея Навальнага на Барысаўскіх могілках у Маскве, Расея. Фота: Olga Maltseva / AFP / East News