Анансавалі Канферэнцыю беларусаў свету: 22–23 красавіка ў Вільні

Офіс Святланы Ціханоўскай абвясціў аб правядзенні другой Канферэнцыі беларусаў свету. Падрабязнасці пра яе і форма заяўкі на ўдзел – на сайце Bydiaspora.net.

Лагатып Канферэнцыі беларусаў свету II. Выява: Tsikhanouskaya.org

Канферэнцыю беларусаў свету II збіраюцца правесці 22–23 красавіка 2023 года ў сталіцы Літвы Вільні. Мэтамі называюць распрацоўку стратэгіі развіцця і падтрымкі беларускай дыяспары, стварэнне плану працы на 2023–24 гады, паляпшэнне каардынацыі між дыяспарамі і палітычнымі цэнтрамі. Чакаюць каля 150 удзельнікаў і ўдзельніц, колькасць месцаў абмежаваная.

Арганізатары падкрэсліваюць, што канферэнцыя ініцыяваная Святланай Ціханоўскай, і абяцаюць, што сярод тэмаў абмеркавання будзе стратэгія офісу выбранай прэзідэнткі, Аб’яднанага пераходнага кабінету і Каардынацыйнай рады, а таксама пытанні інстытуцыянальнай падтрымкі арганізацыяў дыяспары.

Зарэгістравацца на канферэнцыю можна тут, атрымаць адказы на пытанні – тут.

Першая такая канферэнцыя прайшла ў Вільні 24–25 верасня 2021 года.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны