У Дзяржынску сілавікі ўчынілі ператрусы праз нібыта знойдзеную выбухоўку. Яе выявілі, калі здымалі вывешаныя ўздоўж дарогі сцягі Украіны і бел-чырвона-белыя сцяжкі. Затрымалі не менш як трох асобаў, піша Telegram-канал «Койданава 2022».
Невядомыя вывесілі сцяжкі каля трасы «Менск – Берасце» напярэдадні, 31 сакавіка. Паводле непацверджанай інфармацыі, пры спробе зняць іх сілавікі нібыта знайшлі выбухоўку.
«Сцяжкі былі, іх шмат хто бачыў. Нашыя, Украіны і адмыслова для міліцыянтаў – імаверна, «Правага сектару». Ператрусы, падобна, ва ўсіх, хто там учора праязджаў з раніцы і да моманту выяўлення», – паведамляе мясцовы Telegram-канал «Койданава 2022».
Паводле папярэдняй інфармацыі, сілавікі таксама прыйшлі да тых, хто раней затрымліваўся «за палітыку»: «Лік ператрусаў ідзе на дзясяткі. Колькасць затрыманых няясная, толькі на Ціхай вуліцы мінімум трое».
Сяргей Крот belsat.eu