Святлана Ціханоўская сустрэлася з Маяй Санду

31 траўня адбылася сустрэча лідаркі дэмакратычных сілаў Беларусі Святланы Ціханоўскай з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду.

Святлана Ціханоўская і Мая Санду. Фота: Franak Viačorka / Facebook

«Гэта сустрэча нарэшце адбылася! Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Малдовы Мая Санду. Была цёплая, сяброўская, але практычная размова. Неўзабаве будуць і канкрэтныя вынікі. Пабачыце!» – паведаміў у Facebook дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Мая Санду стала першай кіраўніцай постсавецкай краіны, што не ўваходзіць у Еўразвяз, з якой сустрэлася Святлана Ціханоўская. Падрабязнасці сустрэчы пакуль невядомыя.

Былога прэзідэнта Малдовы на месяц змясцілі пад хатні арышт

Макар Мыш belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны