У маці Паўла Севярынца адбыўся ператрус

У Таццяны Севярынец забралі парасон, бел-чырвона-белыя сцяжкі і кнігі ейнага сына Паўла.

Таццяна Севярынец распавяла ў «Фэйсбуку», што ў ператрусе ўдзельнічалі трое сілавікоў і панятыя.

«Забралі Пашавы кнігі «Люблю Беларусь», парасон мой знакаміты, сцяжкі бчб, што стаялі ў пакоях, нават вязаны… Я ім прапанавала шкарпэткі з бчб-палоскай. Праігнорылі… Сёння не мы адныя ў Віцебску прымалі нечаканых гасцей», – паведаміла яна.

Нагадаем, 25 траўня суддзя Магілёўскага абласнога суда Ірына Ланчава прысудзіла сузаснавальніка партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме – нават сваякам не дазволілі прысутнічаць на працэсе.

Падрабязнасці працэсу над Паўлам Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі»

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны