У Беларусі будуць унесеныя змяненні ў Закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Адпаведны закон падпісаў Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Цяпер законам аб СМІ будзе магчыма ўвесці забарону на дзейнасць замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі ў выпадку праяўлення замежнымі дзяржавамі несяброўскіх дзеянняў у дачыненні беларускіх медыяў.
Змяненні ўносяць у закон вызначэнне асаблівасцяў функцыянавання навінавых агрэгатараў і прававога статусу іхных уласнікаў.
Пашыраецца спіс падставаў для анулявання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі СМІ і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурса, сеткавага выдання, навінавага агрэгатару.
Акрамя таго, усталёўваюцца патрабаванні да дзейнасці ўласнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць прадукцыю тэлевізійных і (ці) радыёвяшчальных СМІ.
Пры гэтым зазначаецца, што дакумент накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у медыясферы, а таксама на пашырэнне інструментаў для рэагавання на несяброўскія дзеянні ў дачыненні Беларусі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu