Затрымалі яшчэ аднаго чалавека з фільму Мікалая Мамінава аб пратэстах

Сілавікі заявілі, што затрымалі яшчэ аднаго чалавека з дакументальнага фільму Мікалая Мамінава аб пратэстах, апублікаванага на літоўскім рэсурсе Delfi.lt. Здымаць «пакаяннае» відэа з затрыманым прыехаў прапагандыст Азаронак.

Запіс відэа з затрыманым. Фота: AzarenokCTV / Telegram

З затрыманым таксама выклалі фотаздымак на фоне ўкраінскага і бел-чырвона-белага сцягоў. Верагодна, у доме мкжчыны правялі ператрус.

Вядома ўжо як мінімум пра траіх затрыманых пасля выхаду фільму. Гэтак, 27 ліпеня ГУБАЗіК размясціў у сваім тэлеграм-канале ўрывак відэазапісу, на якім відаць жорсткія затрыманні, імаверна – падлеткаў. Відэа падпісанае: «Першыя затрыманыя ўдзельнікі фільму». На наступны дзень сілавікі апублікавалі відэа яшчэ з двума затрыманымі: мужчына на відэа кажа, што «хадзіў па праезнай частцы і перашкаджаў руху транспарту». Затрыманая жанчына сцвярджае, што брала ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, за што і была затрыманая.

Таксама ў запісаным сілавікамі відэа гаворыцца, што пасля выхаду фільму «высветленыя 15 раней невядомых асобаў».

Літоўскае выданне Delfi.lt удзень 24 ліпеня выклала на сваім YouTube-канале дакументальны фільм пра беларускія пратэсты 2020 года «Хроніка сучаснасці» Мікалая Мамінава. Твары людзей у ім не былі схаваныя, што стварыла небяспеку для тых удзельнікаў, хто застаецца ў Беларусі. Праз пару гадзінаў да фільму абмежавалі доступ, але ГУБАЗіК паспеў яго захаваць і адразу пачаў пагражаць новымі затрыманнямі.

Праз некаторы час кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак распавёў, што да яго па дапамогу звярнуліся дзясяткі людзей у звязку з гэтаю стужкаю.

Чым небяспечны фільм пра беларускі пратэст, у якім не схаваныя твары ўдзельнікаў

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны