Польшча працягнула надзвычайнае становішча на беларуска-польскай мяжы

Польскі Сейм прагаласаваў за працяг надзвычайнага становішча на беларуска-польскай мяжы. Адмысловы рэжым падоўжылі на два месяцы.

30 верасня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў запыт аб працягненні надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і накіраваў яго ў Сейм. Дэпутаты прынялі запыт і працягнулі надзвычайнае становішча на 60 дзён.

«Сейм прагаласаваў за падаўжэнне надзвычайнага становішча на мяжы Польшчы і Беларусі на фоне ціску беларускага рэжыму, які спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі, а таксама на фоне росту нелегальнай міграцыі, арганізаванай беларускім рэжымам у спробе дэстабілізаваць Еўразвяз», – піша ў сваім Twitter Сейм Польшчы.

Надзвычайнае становішча Польшча ўвяла 3 верасня ў прымежнай зоне шырынёю 3 км, што закранула 115 паселішчаў у Падляскім ваяводстве і 68 – у Люблінскім. Сярод іншага, яно азначае забарону на правядзенне масавых і забаўляльных імпрэзаў, дзяжурства паліцыі ва ўзмоцненым рэжыме, правяранне дакументаў. На названай тэрыторыі не могуць быць асобы, якія там не жывуць, не працуюць ці не вучацца.

Атака нелегалаў

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны