Каардынатара аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Алега Аксёнава затрымалі ўчора, 31 кастрычніка. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы з Магілёва.
Палітыка затрымлівалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва, але прычына затрымання – невядома.
У траўні гэтага года палітыка ўжо затрымлівалі за «несанкцыянаванае пікетаванне» каля будынку Магілёўскага абласнога суда. Яго затрымалі пасля таго, як група грамадзянаў сышла з пляцоўкі перад судом, дзе 12 траўня пачаўся закрыты судовы працэс у дачыненні да сустаршыні аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца і актывістаў грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь». У выніку Аксёнаву прысудзілі 15 содняў адміністрацыйнага арышту.
АД, belsat.eu