Лукашэнка «прывязаў» лекараў: па ардынатуры 5 гадоў адпрацоўвання або вялізныя выплаты

Закон, апублікаваны 1 лістапада, уносіць змены ў мноства ранейшых законаў адносна медыцыны, але найбольш закранае тых, хто пойдзе ў ардынатуру пасля 1 лютага 2024 года. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

Аляксандр Лукашэнка 25 кастрычніка падпісаў закон «Аб зменах законаў у пытаннях аховы здароўя». 1 лістапада гэты закон быў афіцыйна апублікаваны і часткова набыў моц. Але змены адносна ардынатуры датычаць тых, хто пачне падрыхтоўку пасля 1 лютага 2024 года. Змены наступныя.

• Ардынатура, якую раней мусілі праходзіць далёка не ўсе лекары, цяпер стане абавязковай для допуску да надання спецыялізаванай і высокатэхналагічнай дапамогі.

• Платнай ардынатуры ўжо не будзе – прайсці яе можна будзе толькі за кошт бюджэту, а значыць, абавязкова будзе трэба адпрацаваць па размеркаванні.

• Тэрмін размеркавання па ардынатуры павялічваецца з 2 да 5 гадоў (нават для завочнікаў) і дадаецца да часу навучання ў ардынатуры. Час жа навучання можа складаць ужо не 2 гады вочна і 3 завочна, а ад 2 да 5 гадоў.

• За адлічэнне ці самастойны сыход з ардынатуры трэба будзе кампенсаваць выдаткі на навучанне.

• За адмову працаваць па размеркаванні трэба будзе кампенсаваць выдаткі на навучанне, памножыўшы іх на каафіцыент 2,5.

Акрамя таго, закон уводзіць новы тып медычных установаў – рэабілітацыйны цэнтр для залежных ад наркотыкаў і алкаголю; падрабязней рэгулюе ўніверсітэцкія клінікі, пашырае выдачу лекаў за кошт бюджэту ды іншае.

«Павялічым здабычу лекараў». Станіслаў Салавей пра ініцыятывы ўлады пазбаўляць медыкаў дыпломаў

Алесь Наваборскі belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны