Вайсковыя вучэнні ў Беларусі працягнутыя да 8 студзеня

Сумесныя вучэнні Узброеных сілаў Беларусі і Расеі на беларускіх палігонах працягнутыя як мінімум да 8 студзеня. Аб гэтым паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Вайсковыя палігоны Беларусі, на якіх працягнуты сумесныя вучэнні. Інфаграфіка: «Беларускі Гаюн» / Telegram / Hajun_BY

Маніторынгавая група паведамляе ў сваім тэлеграм-канале, што адпаведным чынам змяніўся графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 31 снежня і 1 студзеня на некаторых вучэбных пляцоўкаў сталі выходнымі, але некаторыя палігоны працавалі без перапынку.

У цэлым, вучэнні працягнуты на палігонах «Барысаўскі», «Гожскі», «Брэсцкі», «Асіповіцкі», «Нёман», «Абуз-Лясноўскі», «Даманава», «Лепельскі».

«Беларускі Гаюн» нагадвае, што гэта чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень з 29 красавіка. Агульная колькасць падаўжэнняў склала 36 тыдняў.

Выведка Украіны: Расея можа пайсці ў наступ адначасова з поўначы і ўсходу

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны