Языкі полымя ў Кіеве ды разбурэнні ў Харкаве. Наступствы авіяўдараў па Украіне
2024.01.02 16:52
Раніцай 2 студзеня Расея нанесла ракетныя авіяўдары па ўкраінскіх гарадах. У Кіеве і Харкаве пацярпелі больш за 90 чалавек, мінімум чатыры чалавека загінулі. «Белсат» сабраў здымкі з месцаў абстрэлаў.
Па апошніх дадзеных мэра Кіева Віталія Клічко, колькасць пацярпелых у Саламянскім раёне сталіцы павялічылася да 49 чалавек. Двое – загінулі, 43 – шпіталізаваныя. На месцы працягваюць працаваць усе экстранныя службы.
Паветраная трывога ў Кіеве трывала 6 гадзінаў. Як паведамляў кіраўнік Кіеўскай вайсковай адміністрацыі Сяргей Папко, супрацьпаветраная абарона ЗСУ знішчыла ўсе варожыя БПЛА, больш за 60 ракетаў Х-101/Х555Х-55 і дзясятак – Х-47М2 «Кінжал».