Па інфармацыі Тэлеграм-каналу «Белые Халаты» генерал-маёр расейскай арміі Сяргей Ныркоў быў паранены ў жывот, у яго пашкоджаны кішэчнік, цяпер стан стабільны, выведзена стома.
Паводле інфармацыі ад чытачоў «Белсату», якую мы не можам праверыць, «Гомельскую гарадскую клінічную больніцу № 3 перапрафілявалі пад лячэнне расейскіх вайскоўцаў. «У асноўным у больніцы маладыя хлопцы, 19-20 гадоў з розных рэгіёнаў Расеі, цяжкія траўмы, шмат хто не мае канечнасцяў», – дзеліцца інфармацыяй чытач «Белсату».
Паводле чытача, у лекараў, якія працуюць у Гомельскай больніцы №3 забіраюць тэлефоны, каб яны не змаглі зрабіць фота і відэа.