Украінскія ўлады не маюць звестак аб удзеле беларускіх войскаў у баях супраць Украіны

Дарадца кіраўніка Офісу Прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч выказаўся пра прысутнасць беларускіх жаўнераў на тэрыторыі Украіны:

Дарадцы кіраўніка Офісу Прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч Скрыншот: Офіс Президента

«Пакуль няма афіцыйных дадзеных, што беларукая армія прымае ўдзел у баявых дзеяннях супраць Украіны. Ёсць сігналы, якія правяраюцца. Але ўзровень тых сігналаў недастатковы, каб казаць, што беларускія вайскоўцы ўжо бяруць удзел у аявых дзеяннях».

Як паведамляе Афіцыйны канал Адміністрацыі прэзідэнта Украіны, Арастовіч адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы прыпынілі наступ расейкіх войскаў на Кіеў, а Харкаў назваў Сталінградам 21-га стагоддзя.

«У першы раз на сёмы дзень вайны нашы сілы перайшлі ў наступ», – падкрэсліў дарадцы кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны, калі казаў пра сітуацыю каля Горлаўкі.

Камандзір першых сепаратыстаў на Данбасе, ветэран вайны ў Чачэніі і вайсковы эксперт каментуюць вайну Расеі ва Украіне

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны