ЗША закрыла паветраную прастору для Расеі, будзе перахопліваць самалёты

Федэральная авіяцыйная адміністрацыя Злучаных Штатаў будзе блакаваць усе расейскія самалёты. Рашэнні набудуць моц да канца 2 сакавіка.

«Sukhoi Superjet 100» кампаніі «Аэрофлот». Фота: Гражданские самолеты Сухого (ЦСС)

Рашэнне раней анансаваў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Усе самалёты, якія неяк звязаныя з грамадзянамі Расеі або нават іхнымі інтарэсамі, страцяць права знаходзіцца ў паветранай прасторы ЗША. Гэта тычыцца пасажырскіх і грузавых самалётаў, рэгулярных і чартарных рэйсаў.

Паводле расейскіх дзяржаўных медыяў, ЗША паведамілі, што будуць перахопліваць самалёты, якія не падпарадкуюцца, і пілотаў тады будуць затрымліваць і дапытваць.

«Злучаныя Штаты стаяць разам з нашымі саюзнікамі і партнёрамі ва ўсім свеце ў адказе на нічым не справакаваную агрэсію Пуціна супраць народу Украіны», – растлумачыў міністр транспарту ЗША Піт Бутыджыдж.

Сваё неба для Расеі закрылі ўжо краіны Еўразвязу і Вялікая Брытанія.

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны