Наступствы атакі беспілотнікаў у Адэсе. Наш фотарэпартаж
2024.03.02 22:21
У ноч на 2 сакавіка з прычыны атакі расейскіх беспілотнікаў ва ўкраінскай Адэсе абвалілася частка шматпавярховіка. Па стане на 21:00 2 сакавіка па кіеўскім часе было вядома пра васьмярых загінулых і васьмярых параненых. Паводле апошніх звестак, ахвяраў ужо 12, у тым ліку 5 дзяцей. У Адэсе знаходзіцца наш фотакарэспандэнт, які зняў, што адбывалася пасля атакі.
У ноч на 2 сакавіка ў адным з жылых раёнаў Адэсы, у выніку расейскай атакі дронамі тыпу Shahed адбылося траплянне ў жылы дом, што пацягнула абрушэнне часткі дому і гібель некалькіх чалавек. На гэты момант вядома пра 7 загінулых, але пад заваламі яшчэ застаюцца людзі, іх колькасць удакладняецца. Адэса, Украіна. 2 сакавіка 2024 года. Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Паводле звестак на 3 сакавіка, пад заваламі знойдзеныя целы 10 асобаў, у тым ліку трох дзяцей. Працягваюцца працы па дэблакацыі. На месцы працуюць псіхолагі ДСНС Украіны і кіналагічныя разлікі. 3 сакавіка ў Адэсе будзе абвешчаная жалоба.
Ратавальнікам атрымалася дастаць з-пад завалаў чалавека, пра яго стан не паведамляецца. Фота: Аляксандр Зяньковіч / БелсатУ суседніх дамах выбухной хваляй выбіла вокны. Фота: Аляксандр Зяньковіч / БелсатЛюдзі з суседняга даму назіраюць за разборам завалаў. Фота: Аляксандр Зяньковіч / БелсатФота: Аляксандр Зяньковіч / БелсатФота: Аляксандр Зяньковіч / БелсатВаланцёры дапамагаюць ратавальнікам і пацярпелым пасля расейскай атакі. Фота: Аляксандр Зяньковіч / БелсатФота: Аляксандр Зяньковіч / БелсатФота: Аляксандр Зяньковіч / БелсатФота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат