Сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльныя ўмовы надворʼя. На выходныя чакаецца снег і галалёд.
2 красавіка ў Беларусі падае снег. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад -5 да +3, днём ад 0 да +6.
3 красавіка будзе хмарна з праясненнямі. Тэмпература паветра ноччу ад -1 да -8, днём ад +1 да +7.
4 красавіка воблачна з праясненнямі. Чакаюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна мокры снег. Тэмпература паветра ноччу ад -2 да -9, днём ад +2 да +8.
Чытачы «Белсату» дзеляцца фотаздымкамі. На вуліцы сёння сапраўдная зіма, нягледзячы на тое, што на календары 2 красавіка.