Міністэрства абароны Украіны: «Расея амаль цалкам кантралюе Марыупаль і праводзіць фільтрацыю»

Агенцыя «Уніан» са спасылкай на Генштаб Украіны паведамляе, што расейскія войскі ў Марыупалі працягваюць блакіроўку гуманітарных калідораў і падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны. Місія ААН змагла дамагчыся адкрыцця кароткага калідора ў бок Запарожжа, але адмовілася дапамагчы выехаць украінскім вайскоўцам.

Пажар на заводзе «Азоўсталь» пасля бамбавання. Марыупаль, Украіна. Фота: Polk_Azov / Twitter

«Сітуацыя ў Марыупалі надзвычай складаная. Акупанты працягваюць блакаваць нашыя падраздзяленні ў раёне завода «Азоўсталь», перакрываючы гуманітарныя калідоры», – паведаміў спікер Мінабароны Аляксандр Матузянік.

Чыноўнік адзначыў, што эвакуацыя людзей з марыупальскага завода «Азоўсталь» не закранае вайскоўцаў і параненых, бо Арганізацыя Аб’яднаных Нацый пры садзейнічанні эвакуацыйнай місіі не бярэ на сябе такую ​​адказнасць.

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што пытанне эвакуацыі насельніцтва з «Азоўсталі» вельмі складанае. Паводле яго слоў, усё залежыць ад расейскага боку, у які Украіна не верыць. Пры гэтым ён запэўніў, што ўкраінскія ўлады нікога не забываюць і не забудуць, таму па магчымасці прыкладаюць намаганні арганізаваць эвакуацыйныя рэйсы з заблакаванага горада.

Зяленскі пацвердзіў эвакуацыю цывільных з «Азоўсталі». Першая група складае каля 100 чалавек

Генштаб Украіны паведамляе, што горад амаль цалкам знаходзіцца пад кантролем расейскіх узброеных сіл. Ведамства адзначае, што расейскія вайскоўцы здзяйсняюць злачынствы, спрабуючы праводзіць мерапрыемствы па фільтрацыі насельніцтва і гвалтоўную дэпартацыю ў Расею.

Дарадца мэра: У Марыупалі загінулі не менш як 22 тыс. чалавек

ЗХ belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны