У Беларусі пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні

У Беларусі 2 траўня пачынаецца рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ). Зарэгістравацца можна да 1 чэрвеня. Кожны абітурыент мае права асабіста падаць заяву для ўдзелу ў ЦТ не больш як па чатырох прадметах. Як гэта зрабіць, тлумачыць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Пункты рэгістрацыі на ЦТ будуць працаваць і 2 траўня, нягледзячы на тое, што ў Беларусі гэта выходны дзень.

Рэгістрацыя абітурыентаў пройдзе з 2 траўня да 1 чэрвеня. Абітурыенты могуць падаць заяву для ўдзелу і на беларускай мове. Зрабіць гэта можна онлайн, запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ, або асабіста, або праз законнага прадстаўніка. Для гэтага трэба наведаць адзін з пунктаў рэгістрацыі.

Для таго, каб не было масавага збору людзей у пунктах рэгістрацыі, арганізаваны папярэдні запіс. Абітурыентам раяць перад наведваннем азнаёміцца ​​з інфармацыяй на сайце выбранага пункту рэгістрацыі.

Усе пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 9:00 да 19:00. У суботы 14 і 28 траўня – да 18:00. Сёлета абітурыент мае права зарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ не больш як па чатырох вучэбных прадметах.

Падаўшы заяву і аплаціўшы ЦТ (адзін навучальны прадмет каштуе 0,1 базавай велічыні, а гэта 3 руб. 20 кап.), абітурыент мусіць забраць свой пропуск для ўдзелу ў ЦТ – да 1 чэрвеня.

Калі пройдуць экзамены

У 2022 годзе ЦТ стартуе 14 чэрвеня і працягнецца да 6 ліпеня.

  • 14 чэрвеня – беларуская мова;
  • 16 і 17 чэрвеня – расейская мова;
  • 19 чэрвеня – грамадазнаўства;
  • 21 і 22 чэрвеня – матэматыка;
  • 24 чэрвеня – біялогія;
  • 26 чэрвеня – замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);
  • 28 чэрвеня – хімія;
  • 30 чэрвеня – фізіка;
  • 2 ліпеня – гісторыя Беларусі;
  • 4 ліпеня – геаграфія;
  • 6 ліпеня – сусветная гісторыя (найноўшы час).

Рэзервовыя дні правядзення ЦТ – 12 і 14 ліпеня (па беларускай і расейскай мовах), 12 і 16 ліпеня – па астатніх прадметах.

Адрасы пунктаў рэгістрацыі і тэставання падаюцца на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў.

Ад 1300 да 2000 долараў: ці каштуе сваіх грошай платнае навучанне ў беларускіх ВНУ

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны