«Беларускі Гаюн»: у Беларусі з’явіўся чарговы атрад спецназа

У Віцебску створаны новы атрад спецназа «Віцязь» на базе 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады, паведамляе «Беларускі Гаюн». Гэта ўжо трынаццатае падобнае фармаванне ў структуры ўнутраных войскаў.

МУС паказвае, чым будзе займацца атрыд спецназу «Граніт». Фота: mvd.gov.by

«Віцебская вобласць заставалася апошняй, дзе не было свайго атраду спецназа. Можна чакаць, што афіцыйная “прэзентацыя” падраздзялення адбудзецца ў бліжэйшы час. Мерапрыемства можа быць прымеркаванае, напрыклад, да 9 траўня (у РБ адзначаецца Дзень Перамогі) або ўжо 3 ліпеня (у РБ адзначаецца Дзень незалежнасці)», – адзначае «Беларускі Гаюн».

Стварэннем усё новых атрадаў спецназа ў Беларусі актыўна займаецца намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў. Літаральна ў лютым 2024 года быў прэзентаваны атрад спецыяльнага прызначэння «Граніт» на базе вайсковай часткі 5448.

«Ва ўсіх злучэннях унутраных войскаў былі сфармаваныя атрады спецназа, можна чакаць, што працэс фармавання новых (у бягучым фармаце) будзе прыпынены. А ўсе намаганні будуць накіраваныя на павышэнне баявога патэнцыялу ўжо сфармаваных падраздзяленняў», – лічыць «Беларускі Гаюн».

Крыніца «Нашай Нівы» мяркуе, што Карпянкоў хацеў бы вывесці спецназ са складу ўнутраных войскаў і ператварыць яго ў аналаг «Расгвардыі».

Сам Карпянкоў кажа, што спецпадраздзяленні патрэбныя для «барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі». Прынамсі, такія мэты ён агучваў у 2023 годзе, калі распавядаў пра нядаўна створаныя атрады «Рысь», «Смерч», «Гонар» і «Беркут».

Паколькі Карпянкоў уражваецца наймітамі ПВК «Вагнер», то і беларускі спецназ пад яго кіраўніцтвам праводзіў навучання з удзелам вагнэраўцаў. Намеснік міністра МУС таксама заяўляў, што яго спецназ не горшы за ПВК «Вагнер».

«Сталі лішнімі ў нашым грамадстве». Медыі адшукалі невядомыя выказванні Карпянкова пра пратэстоўцаў

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны