У Беларусі прыпыняе працу служба таксі «Пятніца»

Менская служба таксі «Пятніца» з 1 чэрвеня часова прыпыняе працы. Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі.

Таксі «Пятніца». Фота: Такси «Пятница» / Facebook

«У сувязі з шэрагам абставін і зменамі на рынку паслуг кіраўніцтва арганізацыі прыняло рашэнне прыпыніць працу таксі «Пятніца» з 1 чэрвеня 2022 года. Мы паведамім вам аб далейшых зменах у рабоце службы», – гаворыцца ў паведамленні.

Праблемы таксі ў Беларусі

У траўні ў Беларусі адбыліся спробы пратэсту кіроўцаў таксі. Гэтак, ранкам 4 траўня кіроўцы службы «Яндэкс Go» зладзілі буйную забастоўку каля гандлёвага цэнтру «Карусель». Асноўнай прычынай забастоўкі стала зніжэнне тарыфаў.

Таксоўцы прызнаюцца, што вымушаныя працаваць нават па 16 гадзінаў, каб зарабіць сабе на жыццё. Адсюль, сцвярджаюць яны, праз вялікую стомленасць і адбываецца вялікая колькасць аварыяў з удзелам кіроўцам кампаніі. Людзі вымушаныя выходзіць на змену кожны дзень.

«Бензін даражэе, а таксі таннее». У Бабруйску таксоўцы зладзілі забастоўку

Кіроўцы «Яндекса» ў Баранавічах раніцаю 10 траўня таксама планавалі абмеркаваць праблемы і сфармуляваць патрабаванні да расейскай платформы для паляпшэння аплаты і ўмоваў працы.

Аднак у запланаваны дзень забастоўкі з самай раніцы на паркінгу каля ГЦ дзяжурылі тры аўтамабілі ДАІ і бус. Як толькі на паркоўку пад’язджалі таксі, да машыны падыходзілі інспектары і прасілі зʼехаць.

У Баранавічах таксоўцы «Яндекса» збіраліся на забастоўку, але сілавікі перашкодзілі

Макар Мыш belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны