Алену Анісім звольнілі з Акадэміі навук падчас адбыцця адміністратыўнага арышту

Былая дэпутатка і кіраўніца ТБМ Алена Анісім на свабодзе, паведамляе «Народная воля». Аднак пакуль яна адбывала адміністратыўны арышт, яе звольнілі з Акадэміі навук.

Алена Анісім Фота: budzma.org

Алена Анісім была працаўніцай Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа. Увечары 17 траўня яна была затрыманая на працоўным месцы. 1 чэрвеня стала вядома, што экс-дэпутатка выйшла на волю пасля 12 содняў арышту. За краты яе адправілі нібы за тое, што яна агрэсіўна паводзілася ў РАУСе – абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Алена Анісім узначальвала Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, зліквідаванае ўладамі ў 2021 годзе. У 2016 годзе яна разам з Ганнай Канапацкай зрабілася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў.

З’явілася інфармацыя аб затрыманні Алены Анісім

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны