На вечарыне ў ЗША адбылася стральба

У ноч на 2 ліпеня ў амерыканскім горадзе Балтымар (штат Мэрыленд) у выніку стральбы на вечарынцы загінулі два чалавекі. Пра гэта паведамляе CNN.

На вечарынцы ў ЗША адбылася стральба. Фота: BaltimorePolice / Twitter

Па дадзеных выдання, мясцовая паліцыя атрымала званок аб стральбе ў нядзелю, 2 ліпеня, каля 00:30 па мясцовым часе. Пасля прыбыцця на месца здарэння высветлілася, што загінулі два чалавекі – 18-гадовая жанчына, якая памерла на месцы, і 20-гадовы мужчына. Ён памёр пасля таго, як яго даставілі ў мясцовую лякарню. Яшчэ 28 чалавек былі шпіталізаваны, трое з параненых знаходзяцца ў крытычным стане.

Як распавёў камісар паліцыі Балтымара Рычард Уорлі, пакуль невядома хто ўчыніў страляніну, і іх магчымых матывах. Аднак на месцы здарэння працуюць усе адпаведныя службы.

Трагедыя адбылася падчас святкавання мерапрыемства «Дзень Брукліна», на які сабраліся сотні людзей. Адзін з відавочцаў паведаміў у інтэрв’ю тэлеканалу Fox 45, што ён чуў ад 20 да 30 стрэлаў.

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны