1 жніўня Польшча адзначала чарговую гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання 1944 года супраць нацысцкай акупацыі. Сярод ахвяраў нямецкіх карнікаў, якія спрабавалі задушыць паўстанне, былі і прадстаўнікі іншых народаў.
Каб ушанаваць памяць забітых і спаленых немцамі ў жніўні 1944 года дзяцей з праваслаўнага прытулку пры прыходзе святога Іаана на Волі, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Польшчы Войцех Калярскі ўсклаў кветкі на брацкую магілу на праваслаўных могілках Варшавы.
Зрабіў ён гэта ад імя прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, паведамляе ініцыятыва «PL1918» у Twitter.
„Zabite i spalone przez Niemców w sierpniu 1944 dzieci z sierocińca prawosławnego parafii św. Jana na Woli”.
W imieniu Prezydenta @AndrzejDuda hołd ofiarom przy zbiorowej mogile na cmentarzu prawosławnym na warszawskiej Woli, oddał Minister @wkolarski. pic.twitter.com/6rAd36TSHl— PL1918 (@PL1918) August 1, 2021
Нагадаем, што ў чэрвені прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў Падляшша, каб сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай меншасці. Адным з пунктаў візіту было ўскладанне вянка да помніку жыхарам Заляшанаў, якіх забілі ў 1946 годзе вайскоўцы антыкамуністычнай дывізіі пад камандаваннем Рамуальда Райса (Бурага).
МГ belsat.eu