Затрыманыя сямёра менчукоў, якія размалявалі ў нацыянальныя колеры 82 цюкі з саломай

У дачыненні «партызанаў» завялі крымінальныя справы за «злоснае хуліганства».

Сямёра жыхароў Менску былі затрыманыя ўначы 1 верасня, паведамляе МУС Беларусі. У Дзяржынскі РАУС нібыта паступіла паведамленне ад відавочцаў, якія звярнулі ўвагу на кампанію на полі каля трасы М1. Некалькі чалавек размалёўвалі спакаваныя цюкі саломы. Паводле МУС, «за непрацяглы час яны паспелі размаляваць пратэставай сімволікай 82 цюкі».

Сілавікі затрымалі сямёра менчукоў, якія размалявалі ў нацыянальныя колеры 82 цюкі з саломай. Фота: скрыншот з відэа МУС Беларусі

Узрост затрыманых – ад 27 да 51 года. Сярод іх – чатыры мужчыны і тры жанчыны. Пры сабе ў арыштаваных знайшлі балончыкі з чырвонай і чорнай фарбамі.

МУС сцвярджае, што з фігурантаў двое – беспрацоўныя, астатнія пяцёра працуюць у камерцыйных структурах ці з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Некаторыя з іх прыцягваліся да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. У дзвюх жанчын – няпоўнагадовыя дзеці.

Здымак вокладкі: АЗ / Белсат

ГГ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны