Следчыя спынілі крымінальную справу з-за смерці абвінавачанага, але ноўтбук усё ж канфіскавалі

Суд Наваполацку ў сярэдзіне ліпеня спыніў крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады ў каментарах паводле артыкула 369 КК. Прычына такога рашэння – смерць абвінавачанага, паведамляюць праваабаронцы.

Аднак, нягледзячы на гэта, суд усё роўна вырашыў канфіскаваць ноўтбук памерлага, з якога, паводле версіі абвінавачвання, былі пакінуты абразлівая каментары.

Крыніца: viasna96/Telegram

Вядома, што мясцовы жыхар знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, але суду так і не дачакаўся. Яму ставіліся ў віну тры «абразлівыя» каментары ў дачыненні да чыноўнікаў.

За жнівень у «пратэсных» крымінальных справах асуджана як мінімум 98 чалавек

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны