Як адзначаюць аўтары, « Новы праект робіцца ў партнёрстве з «Народнымі амбасадамі» пры ўдзеле беларусаў і беларусак у эміграцыі. «Мы наважыліся зрабіць жывую вікіпедыю беларускага эмігранта, пабудаваную на вашым асабістым вопыце легалізацыі», – адзначаюць аўтары праекту ў сваіх сацыяльных сетках. Праект мае на мэце «сабраць у адным месцы ўсе таемныя веды, лайфхакі, сакрэцікі, асабістыя гісторыі і іншае карыснае (ды хоць «фотапартрэты» спагадлівых супрацоўнікаў) пра тое, як цяпер можна легалізавацца ў краіне. А калі гатовых рашэнняў на гэты момант няма, то паспрабаваць іх разам ініцыяваць». У праекце ўжо існуюць суполкі для розных краінаў, якія далучаныя ў аплікацыю «Новая Беларусь». Цяпер гэта суполкі пра Польшчу, Літву, Грузію, Чэхію, Нямеччыну, Нідэрланды і Партугалію. Напрыклад, у суполцы «Усё будзе легальна» ў Польшчы» ёсць адказы на пытанні, як атрымаць падарожны дакумент замежніка ды як атрымаць міжнародную абарону ці статус уцекача з пакрокавым апісаннем механізму атрымання адпаведнага статусу. Раман Шавель belsat.eu