Беларусь пачала пастаўкі электраэнергіі ва Украіну

Гэта разавая акцыя, аб доўгатэрміновых кантрактах размова не ідзе, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

Так з 14-й гадзіны пачаліся пастаўкі электраэнергіі ва Украіну «у межах дамовы аб аказанні аварыйнай дапамогі».

У ведамстве сцвярджаюць, што пастаўкі адбываюцца паводле запыту ўкраінскага боку і працягнуцца да 21-й гадзіны.

Доўгатэрміновых кантрактаў на пастаўку электраэнергіі краіны пры гэтым не заключалі.

Украіна адлучыць сваю энергасістэму ад Беларусі і Расеі

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны