У Беларусі звольненыя адразу тры першыя намеснікі трох міністраў

Намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан. Скрыншот з відэа Мінздароўя

2 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова Савету Міністраў № 617 ад 29 кастрычніка, згодна з якой сваіх пасадаў пазбавіліся адразу тры першыя намеснікі розных міністраў.

Гэтак, Алена Богдан звольненая з пасады першага намесніка міністра аховы здароўя ў сувязі з пераходам на іншую працу – кіраўніцы камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму.

А першы намеснік міністра замежных справаў Аляксандр Гур’янаў і першы намеснік міністра юстыцыі Сяргей Задзіран звольненыя на пагадненне бакоў.

Пра адстаўку Гур’янава яшчэ 30 кастрычніка пісаў тэлеграм-канал «Ник и Майк».

Што датычыць Мінюсту, дык адтуль 18 кастрычніка звольнілі міністра Алега Сліжэўскага, прызначыўшы замест яго Сяргея Хаменку з Міністэрства ўнутраных справаў, які нават не мае адмысловай адукацыі.

Лукашэнка прызначыў новага міністра юстыцыі – МУСаўца родам з Данбасу

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны