Сваяка ваяра з палка Каліноўскага арыштавалі завочна

Суд Першамайскага раёну Менску завочна арыштаваў на 10 содняў Сяргея Бандарэнку, паведамляюць крыніцы «Белсату». Таксама ў яго канфіскавалі тэлефон. 

Сяргей Бандарэнка  ёсць стрыечным братам байца палка імя Кастуся Каліноўскага Васіля Парфянкова, які загінуў у баі ва Украіне.  Падставаю для адміністратыўнай справы сталі здымкі з братам, якія сілавікі пабачылі ў мабільным тэлефоне Сяргея, а таксама знойдзеная нацыянальная беларуская сімволіка.

Нагадаем, напрыканцы кастрычніка міліцыянты затрымалі Сяргея Бандарэнку ў ягонай кватэры. Ён сцвярджае, што яго збівалі міліцыянты дарогаю ў ІЧУ і самі завезлі ў шпіталь хуткай дапамогі.  Пасля таго, як сілавікі прагледзелі яго мабільны тэлефон, яны звязаліся з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу. Пазней сілавікі распаўсюдзілі відэа з затрыманым Бандарэнкам, у якім абразліва падкрэслівалі, што «гэты маргінальны распаўсюднік экстрэмізму ёсць братам ліквідаванага найміта з атраду імя павешанага паляка».

Сяргей Бандарэнка пакінуў шпіталь і неўзабаве выехаў у Польшчу.

«Не разумею, што я ў бяспецы». Сваяк ваяра з палка Каліноўскага ўцёк з лякарні пасля пабояў ГУБАЗіКу

Любоў Лунёва belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны