Застрэліўся былы камандзір 61-й авіябазы ў Баранавічах

На мінулым тыдні здзейсніў суіцыд Юрый Вараб’ёў – былы камандзір 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы, якая дыслакуецца на аэрадроме ў Баранавічах. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Юрый Вараб’ёў. Крыніца: motolkohelp / Telegram

Палкоўнік Юрый Вараб’ёў нарадзіўся ў Расеі, авіябазай у Баранавічах кіраваў з 2007 да 2011 года. Апошнія гады ён працаваў на 558-м авіярамонтным заводзе і быў старшынём Савету ветэранаў 61-й авіябазы.

Магчымай прычынаю самагубства крыніцы называюць тое, што яму не падоўжылі кантракт, аднак гэта не галоўная версія.

«Застрэліўся былы камандзір 61-й базы, сёння хавалі, прозвішча Варабʼёў. Ён на авіязаводзе працаваў. Кажуць, праз тое, што кантракт не працягнулі, пенсіянер ужо быў», – піша тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Пра верагоднае самагубства былога камандзіра раней паведамляў канал «Посмотри,брехня?».

Расейскія «мобікі» з аўтаматам збеглі з палігону пад Баранавічамі. Вечаровы эфір за 1 снежня

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны