Памёр літаратуразнаўца Адам Мальдзіс

3 студзеня ва ўзросце 89 гадоў памёр Адам Мальдзіс, паведамляе Telegram-канал «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Адам Мальдзіс – гісторык беларускай літаратуры, літаратуразнаўца, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук. Вядомы беларус памёр ва ўзросце 89 гадоў 3 студзеня.

Нарадзіўся 7 жніўня 1932 году ў вёсцы Расолы, Астравецкага раёну.

Развітанне з Адамам Мальдзісам адбудзецца ў сераду 5 студзеня ў Чырвоным касцёле а 11:00 гадзіне.

«Калумбу беларускай гісторыі» Адаму Мальдзісу – 85

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны