Вынікі пошуку для:

У шосты пакет санкцыяў Еўразвязу плануюць унесці некалькі сотняў чалавек

Еўразвяз сёлета плануе ўзгадніць шосты пакет санкцыяў супраць беларускага рэжыму. У чорны спіс з забаронай на ўезд у ЕЗ і блакаваннем актываў у Еўропе плануецца ўнесці некалькі сотняў чалавек.

На сёння ў спісе больш за 170 чалавек, некалькі дзясяткаў кампаній і 7 галін беларускай эканомікі, паведамляе «Польскае радыё».

«Наступны шосты раўнд, патрэбны, таму што гібрыдная вайна, абвастраецца», – кажа міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.

Санкцыі будуць уведзеныя як за мігранцкі крызіс, гэтак і за парушэнне правоў чалавека.

МКБ, Нік, Майк, Цынік, Сямібаяршчына і Парадак. Прагнозы на 2022 год ад ананімных Telegram-каналаў

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны