З аніматара ў мінамётчыкі, на паліграфе – былы добраахвотнік палка Каліноўскага Аляксандр Наўковіч (Лахвіч).
Паліграф пацвердзіў, што Аляксандр хоча вярнуцца ва Украіну, каб зноў ваяваць. Чаму?
«У мяне вельмі шмат сяброў ва Украіне, і ў мяне шмат пабрацімаў-украінцаў. Я бачу, як ім складана. Ёсць людзі, якія не маюць адпачынкаў шэсць, дзевяць месяцаў. У нас усё прасцей, у беларусаў. Там праз паўтара-два месяцы ты на тыдзень з’язджаеш, адпачываеш, а людзі жывуць у акопах. І цяпер я выгарэў, але я хачу вярнуцца, каб проста кагосьці адпусціць у адпачынак».
– Вы закаханыя ў Маргарыту Ляўчук?
Уздыхае і маўчыць.
– Вы закаханы ў Маргарыту Ляўчук?
– На сёння, на сёння не.
– На ўчора?
– На ўчора – таксама не.
– А на калі – так?
– Можа, паўгода таму.
– А чаму гэтае каханне прайшло?
– Цэль недасяжная.
– І наш паліграф лічыць, што вы адказалі нам шчыра.
Да вайны Аляксандр працаваў аніматарам, і пасля вайны ён спадзяецца вярнуцца да гэтай прафесіі. Пытаемся: ці забіваў ён на вайне?
«У стралковым баі я не ўдзельнічаў, каб я бачыў ворага і застрэліў, і ён на маіх вачах падох. А ў мінамётным разліку карэктавальнікі, дроншчыкі нам казалі: так, цэль знішчаная, новыя каардынаты – і, ну, значыць, забівалі. Але забівалі разлікам. І былі такія дні, калі – як гэта? Такія паўнавартасныя, калі нам казалі: так, ну сотня, а то і болей на вашым рахунку. То калі сотня, то на чатырох чалавек дзеліцца – там дваццаць пяць свінасабак».
Глядзіце поўнае выданне «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).