Беларусу з анкалогіяй адмовілі ў пераводзе пад хатні арышт у сувязі з польскім ВНЖ

Беларусу з анкалогіяй, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, адмовілі ў пераводзе з СІЗА пад хатні арышт, бо ён мае польскі від на жыхарства. Пра гэты выпадак паведамляюць праваабаронцы.

Анатоль Пугач. Крыніца: viasna96 / Telegram

28-гадовы Анатоль Пугач быў затрыманы ў сярэдзіне снежня ў Баранавічах. Яго затрыманне адбылося амаль адразу пасля вяртання з Польшчы. Анатоль прыехаў у Беларусь, каб прайсці абследаванне, бо ў яго знайшлі анкалагічнае захворванне.

Мужчыне прад’явілі абвінавачванні па арт.368 КК за абразу Лукашэнкі і змясцілі ў СІЗА.

Вядома, што 23 студзеня, калі Анатоль ужо больш за месяц прабыў у СІЗА, адбылося судовае паседжанне. Бок абароны прасіў аб змене меры стрымання, але аргументам супраць стала тое, што ў Пугача ёсць польскі від на жыхарства. Праз гэта суддзя Ірына Паўлоўская адхіліла скаргу і адмовілася змяніць меру стрымання хаця б на хатні арышт.

Сілавікі затрымалі ўжо як мінімум 58 беларусаў, якія вярнуліся з-за мяжы

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны