Лукашэнка ўхваліў праект дамовы аб дастасоўванні мытнага заканадаўства Расеі і Беларусі

3 сакавіка самаабвешчаны кіраўнік Беларусі падпісаў указ, якім ухваліў праект дамовы аб уніфікацыі беларускага і расейскага мытнага заканадаўства.

Дакумент будзе дастасоўваць мытныя рэгламенты Беларусі і Расеі.

«Праектам дамовы замацоўваюцца напрамкі супрацы мытных органаў дзвюх краін (інфармацыйнае ўзаемадзеянне, супольны мытны кантроль, катэгараванне асоб, якія ажыццяўляюць мытныя аперацыі), стварэнне ў структуры Мытнага камітэту Саюзнай дзяржавы Міждзяржаўнага цэнтру для каардынацыі працы па кіраванні рызыкамі, а таксама рэалізацыі аналітычных функцыяў і маніторынгу ажыццяўлення мытных аперацыяў».

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі распачне перамовы аб праекце, а калі бакі дамовяцца, падпіша дакумент.

Хто каго перахітрыў? Што трэба ведаць пра інтэграцыйныя дамоўленасці Лукашэнкі і Пуціна

АФ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны