Наймагутнейшы землятрус на Тайвані за апошнія 25 гадоў. Фатаграфіі
2024.04.03 17:30
Раніцай 3 красавіка Тайвань сутыкнуўся з наймацнейшым за 25 гадоў землятрусам. Эпіцэнтр землятрусу магнітудай 7,4 быў зафіксіраваны за 18 кіламетраў на поўдзень ад гораду Хўа-Лень, на глыбіні 15,5 кіламетраў. Прынамсі дзевяць чалавек загінулі і больш за 800 пацярпелі, працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя. Наступствы землятрусу сабралі ў здымках.
Абноўлена.Загінулі прынамсі 9 чалавек, параненыя звыш 900, зніклі не менш за 50.
Нахілены будынак у горадзе Хўа-Лень пасля моцнага землятрусу, які адбыўся на ўсходзе Тайваню. 3 красавіка 2024 года. Фота: CNA / AFP / East NewsПрацаўнікі службы хуткай дапамогі памагаюць пацярпеламу, які апынуўся ў пастцы пашкоджанага будынку ў муніцыпалітэце Нью-Тайбэй (атачае сталіцу Тайбэй), Тайвань. 3 красавіка 2024 года. Фота: CNA / AFP / East NewsПрэзідэнт Тайваню Лай Чын Дэ (трэці справа) аглядае шкоду ў Хўа-Лені пасля моцнага землятрусу. 3 красавіка 2024 года. Фота: CNA / AFP / East NewsРатаўнікі дапамагаюць мужчыну спусціцца па лесвіцы з пашкоджанага будынку ў муніцыпалітэце Нью-Тайбэй, Тайвань. 3 красавіка 2024 года. Фота: CNA / AFP / East NewsДарога ля гораду Хўа-Лень пасля моцнага землятрусу на ўсходзе Тайваню. 3 красавіка 2024 года. Фота: Handout / Hualien Fire Department / AFP / East NewsПашкоджаныя будынкі ў муніцыпалітэце Нью-Тайбэй, Тайвань. 3 красавіка 2024 года. Фота: CNA / AFP / East NewsПашкоджаныя будынкі ў муніцыпалітэце Нью-Тайбэй, Тайвань. 3 красавіка 2024 года. Фота: CNA / AFP / East NewsРатаўнікі разбіраюць завалы ў абрушаным будынку пасля моцнага землятрусу ў горадзе Хўа-Лень, Тайвань. 3 красавіка 2024 года. Фота: Handout / Taiwan’s National Fire Agency / AFP / East News