На АЗС з 4 траўня 13 раз за год «Белнафтахім» павялічвае кошты на аўтамабільнае паліва. Кошты вырастуць на 1 капейку, паведамляе прэсавая служба канцэрна.
13 раз цягам бягучага году «Белнафтахім» павялічвае кошты на маторнае паліва. З 4 траўня кошт бензіну АІ-92 складзе 1,83 руб., АІ-95 – 1,93 руб., АІ-98 – 2,15 руб., ДТ – 1,93 руб.
«Белнафтахім» рапартуе, што рост коштаў на паліва абумоўлены павелічэннем сярэдняй сусветнай каціроўкі нафты. Гэтак, у красавіку сёлета ў адносінах да студзеня бягучага года каціроўкі выраслі на 18 %. У суувязі з гэтым канцэрн і падымае кошты на паліва на 1 капейку.
СК belsat.eu