Расейцы ўдарылі беспілотнікамі па жылым доме ў Сумах

Расейскія войскі 3 ліпеня атакавалі беспілотнікамі «Шахед» украінскі горад Сумы. У выніку атакі ёсць загінулы і пацярпелыя. Пра гэта паведамляе Сумская абласная ваенная адміністрацыя.

Расейцы атакавалі Сумы дронамі. 2 ліпеня 2023 года. Фота: Сумська обласна військова адміністрація / Facebook

«Па стане на 10:49 у цэнтры горада Сумы Сумскай вобласці зафіксавана 4 БПЛА тыпу « Shahed 136». У выніку траплення пашкоджаны адміністрацыйны будынак і 2 жылыя дамы», – сказана ў паведамленні.

Па стане на 13:00 пацярпелі 16 чалавек, 1 чалавек загінуў. Пацярпелым была аказана дапамога.

Цяпер працягваецца эвакуацыя насельніцтва і ліквідацыя наступстваў пажару. Усяго на месцы здарэння працуе каля ста ратавальнікаў і 19 адзінак тэхнікі ДСНС Украіны.

Расейцы атакавалі Сумы дронамі. 2 ліпеня 2023 года. Фота: Сумська обласна військова адміністрація / Facebook
Расейцы атакавалі Сумы дронамі. 2 ліпеня 2023 года. Фота: ДСНС України / Facebook
Расейцы атакавалі Сумы дронамі. 2 ліпеня 2023 года. Фота: ДСНС України / Facebook

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны