У Берасці і раёне правераць усіх ваеннаабавязаных

З 14 да 18 лістапада ваенны камісарыят Берасця і Берасцейскага раёну зладзіць кантрольнае апавяшчэнне ваеннаабавязаных, а з 21 да 25 лістапада запланаваная яўка на пункты збору для ўдакладнення ўліковых звестак. Кіраўнік Берасцейскага гарвыканкаму пры гэтым сцвярджае, што гэта не мабілізацыя.

Беларускія вайскоўцы падчас вучэнняў. Крыніца: modmilby/Telegram

Старшыня Берасцейскага гарвыканкаму Аляксандр Рагачук нагадвае, што з 12 кастрычніка ваенны камісарыят гораду Берасця і раёну ладзіць працу па зверцы ўліковых звестак ваеннаабавязаных грамадзянаў.

З гэтай нагоды з 14 да 18 лістапада ваенкам зладзіць кантрольнае апавяшчэнне ваеннаабавязаных, а з 21 да 25 лістапада – яўка на пункты збору для ўдакладнення ўліковых звестак.

З’явіцца ў ваенкамат абавязаныя, паводле Рагачука,  ваеннаабавязаныя, з якімі ў сёлета ўдакладнілі звесткі вайсковага ўліку і афіцэры запасу.

Позвы грамадзянам для яўкі на пункты збору ваеннага камісарыяту будуць уручаць пасыльныя па месцы жыхарства і месцы працы.

Пасля ўдакладнення ўліковых звестак ваеннаабавязаныя будуць адбываць дадому, абяцае чыноўнік.

Старшыня Берасцейскага гарвыканкаму заклікае гараджанаў ставіцца з разуменнем да захадаў ваенкомаў і сцвярджае, што інфармацыя пра мабілізацыю, якая адбываецца ў Беларусі, з’яўляецца фэйкавай.

«Палыхне па тэрыторыі ўсёй Усходняй Еўропы». Вальфовіч заявіў пра пагрозу вайны з Польшчай

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны