Белдзяржфілармонія з-за даносу скасавала канцэрты да дня памяці ахвяраў Халакосту

У Белдзяржфілармоніі скасавалі канцэрты да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту пасля звароту «неабыякавага грамадзяніна», паведамляе «Радыё Свабода».

Канцэрты пад назвай «Жоўтыя зоркі» меліся адбыцца 20 і 22 студзеня 2022-га года.

Аўтар ідэі і каардынатар праекту «Жоўтыя зоркі» Ганна Лянькова падчас вечара памяці ахвяр Халакосту. Фота: radio1.by

Паведамляецца, што нехта Іван Нікіфараў накіраваў 30 лістапада па электроннай пошце ў Міністэрства культуры Беларусі ліст наступнага зместу:

«Так званыя праекты «Жоўтыя зоркі», «Пакуль не ідуць тытры» і іншыя падаюцца як дабрачынныя, але насамрэч сродкі ад іх ідуць на падтрымку апазіцыйных арганізацый (напрыклад, Гарадзенскі хоспіс) і прыцягваюцца артысты, якія ўдзельнічалі ў незаконных акцыях <…> Трэба спыніць гэтую дзейнасць ва ўсіх дзяржаўных канцэртных арганізацыях, не толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах».

Ліст, які прыйшоў на электронную пошту Міністэрства культуры. Фота: svb1234.azureedge.net

У Міністэрстве культуры паведамілі пра такі ліст у Белдзяржфілармонію і папрасілі разабрацца. Пасля разбору ў той жа дзень, 2 снежня, стала вядома, што канцэрты ў Белдзяржфілярмоніі скасаваныя.

Падобныя выступы адбываліся ў Менску ды іншых беларускіх гарадах ад 2018 года.

«Галоўны крытэрый работніка – палітычная лаяльнасць». Як звальненні нязгодных спараджаюць кадравы голад

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны