Вызначыліся ўсе пары 1/8 фіналу ЧС-2022 па футболе

Увечары 2 снежня завяршыўся групавы этап Чэмпіянату свету па футболе 2022 года ў Катары, па выніках якога вызначыліся ўсе 16 удзельнікаў стадыі 1/8 фіналу плэй-оф.

Нуну Гомеш, футбаліст зборнай Партугаліі. Крыніца: fifa.com

На стадыі 1/8 фіналу згуляюць наступныя пары:

  • Нідэрланды – ЗША,
  • Аргенціна – Аўстралія,
  • Францыя – Польшча,
  • Англія – Сенегал,
  • Японія – Харватыя,
  • Бразілія – Паўднёвая Карэя,
  • Марока – Іспанія,
  • Партугалія – Швейцарыя.

Першыя матчы 1/8 фіналу пройдзе 3 снежня. Гэта Нідэрланды – ЗША і Аргенціна – Аўстралія.

4 снежня Францыя згуляе з Польшчай, а Англія з Сенегалам.

5 снежня, зборная Японіі сустрэнецца з Харватыяй, таксама пройдзе матч Бразілія – Паўднёвая Карэя.

6 снежня адбудуцца заключныя матчы плей-оф. Пройдзе матч Марока – Іспанія. Апошні ўдзельнік стадыі 1/4 фіналу вызначыцца ў матчы Партугалія – Швейцарыя.

Чэмпіянат свету па футболе праходзіць з 20 лістапада па 18 снежня 2022 года ў Катары. Матчы праходзяць у пяці гарадах на васьмі стадыёнах. Фінальны матч адбудзецца 18 снежня.

Ні дня без скандалу. Як праходзіць чэмпіянат свету па футболе ў Катары

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны